Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:алесь-салавей-раманс-няма-нідзе

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Салавей — Раманс (Няма нідзе...)

Няма нідзе
блакітных васількоў —
такіх, што ў нас — няма нідзе.
I ўноч, і ўдзень
яны — трывога сноў:
я на чужыне не знайшоў
такіх нідзе.

Тваіх вачэй
блакіт, о квецік мой,
о любая, за ўсё сіней
блакіт вачэй…
Сябруе сум са мной,
бо не знайсці ў зямлі чужой
такіх вачэй.

22.10.1943. Рыга

Падобныя старонкі

  • алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц
  • алесь-салавей
  • алесь-салавей/алесь-салавей-спі
  • алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы
  • алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-раманс-няма-нідзе.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki