Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:алесь-салавей-паэт

Алесь Салавей — Паэт

Хто церпіць больш за ўсіх? Хто зносіць шмат? Хіба, адзін паэт!
Не гэтак лёгка Музы найвялікшы дар яму даецца.
У слова кажнае, у кажны свой радок, што пойдзе ў свет,
ён укладае жар душы, ён укладае часткі сэрца.

I я – хай не паэт, хай толькі той, хто піша так, не ў толк,
калі-ж, ахоплены натхненнем, я бяру асадку ў рукі,
перш, чым пісаць, я адчуваю ўсё, што дзеецца вакол, –
і радасць чэрпаю заўжды да дна, а разам з ёю – мукі.

1. 7. 1943

Падобныя старонкі

творы/алесь-салавей/алесь-салавей-паэт.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki