Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:алесь-салавей-гекзаметры

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Салавей — Гекзаметры

Цяжка ў хадзе дасягнуць вышнявіны сівога Парнасу:
сцежка — шыпшыннік густы, на сцяблінках — калючыя дзіды.
Лёгка не пішацца верш, калі хочаш, каб быў ён сапраўдны,
шмат ён каштуе ахвяраў — драбочкаў крыві майго сэрца.

*

Як ні сягай, а не ўдасца зацемрыць высокага сонца,
кожны прыступ да яго — наймагутная варта Дажбога.
Нельга стрымаць і зняволіць высокіх імкненняў паэта —
покуль пульсуе ў ім кроў і паветрам ахвоцяцца грудзі,
дзе б ён ні быў — на свабодзе, ў няволі — з ім слаўная Муза.

Ліпень 1943

Падобныя старонкі

  • алесь-салавей/алесь-салавей-спі
  • алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц
  • алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця
  • алесь-салавей
  • алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-гекзаметры.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki