Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:алесь-салавей-гайна

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Салавей — Гайна

Ну вось – і нарадзінаў маіх дзень.
Мне дзевятнаццаць споўнілася сяньня.
Адзін. Няма сяброў. Альховы сцень
цяпер са мной, і ты са мною, Гайна!

Твае лугі і водырная тхнень
мурожных траў – вось слодыч частавання.
Успень пітво у берагох, успень,
дваццаты год мо пойдзе на спатканне!

Дзе-ж келіхі? Сябры? Суровы лёс
мяне без іх у гэты кут занёс.
Як ён ні кпіцца нада мной нягожа, –

ды ўсё-ж ад Гайны адарваць не можа!
I да чароўных ейных берагоў
дзень нарадзінаў я спаткаць прыйшоў.

01. 05. 1941, Лагойск

Падобныя старонкі

  • санет
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
  • вянок-санетаў
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-гайна.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki