творы:алесь-разанаў:алесь-разанаў-яны
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Разанаў — Яны
Людзі, што мне сустрэліся ўчора і пазаўчора і што сустракаюцца сёння… – уваходзяць яны ў мой лёс, быццам яны гэта я таксама.
Нават калі я адводжу вочы – яны ўсё адно глядзяць на мяне,
нават калі не растульваю вуснаў – яны ўсё адно ўступаюць са мною ў размову.
Вось яны, вось: то хаваюцца ў цёмныя нетры майго забыцця, то аб'яўляюцца на белым полі маёй увагі.
Але чаму з разнастайнага мноства – я н ы?
Чаму менавіта – я н ы?
Крыніца: Разанаў А. Вастрыё стралы: Версэты, паэтычныя мініяцюры. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 159 с.
Падобныя старонкі
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
- алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава
творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-яны.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1