Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-разанаў:алесь-разанаў-яны

Алесь Разанаў — Яны

Людзі, што мне сустрэліся ўчора і пазаўчора і што сустракаюцца сёння… – уваходзяць яны ў мой лёс, быццам яны гэта я таксама.
Нават калі я адводжу вочы – яны ўсё адно глядзяць на мяне,
нават калі не растульваю вуснаў – яны ўсё адно ўступаюць са мною ў размову.
Вось яны, вось: то хаваюцца ў цёмныя нетры майго забыцця, то аб'яўляюцца на белым полі маёй увагі.
Але чаму з разнастайнага мноства – я н ы?
Чаму менавіта – я н ы?

Крыніца: Разанаў А. Вастрыё стралы: Версэты, паэтычныя мініяцюры. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 159 с.

Падобныя старонкі

творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-яны.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki