Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-разанаў:алесь-разанаў-барана

Алесь Разанаў — Барана

Барана — з бору: забраная адтуль, яна ўсё роўна не згаджаецца са сваёй абранай роляй і абараняецца рукамі і нагамі ад прымусовага абранніцтва.
Зацята, «па-барановаму», барана ўпарціцца руху: яе валакуць, пераадольваючы яе натуру, яе супраціўленне, але якраз дзякуючы гэтай упартасці і гэтаму супраціўленню робіцца работа.
Барана драпае, раніць, скародзіць, вя'рэдзіць, «бурыць» поле і такім чынам бароніць яго ад няўроду.
Усякае поле для бараны — поле барацьбы, поле «брані».

Падобныя старонкі

творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-барана.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki