творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-1986
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Пісьмянкоў — 1986
Берагі кісельныя,
Рэчанька малочная.
З казак маленства
У раі панэльным,
Блочна-падаблочным,
Бераг сню кісельны,
Рэчаньку малочную.
Поле нетаптанае
Жаўруком агучана.
Я лаўлю Буланага,
Еду на заручыны.
З любаю абедаю
Над высокай кручаю.
Мы яшчэ не ведаем,
Што наш край атручаны.
Думы ў нас вясельныя,
Песні ў нас нязмрочныя…
Берагі кісельныя,
Рэчанька малочная.
1987
Крыніца: Пісьмянкоў А. Я не памру, пакуль люблю: Выбранае. – Мн.: Маст. літ., 2000. – 319 с.
Падобныя старонкі
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля
- максім-танк/максім-танк-самае-доўгае-расстанне
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным
- іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі
- артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1