творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-я-venі-vіdі-vісі
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Пісьмянкоў — Я venі, vіdі, vісі...
Я venі,
vіdі,
vісі!1
Адкінь дарэмны страх.
Забіся, як сініца,
У радасных руках.
Ад шчасця анямею –
Пустых не трэба слоў.
Ахмелены, шалею
Ў саломе валасоў.
Сыдуцца вуснаў соты,
Сыдуцца ў соты раз.
Аддам табе пяшчоты
Нястрачаны запас.
Мільгнула ты сініцай,
Рукі ягоны ўзмах…
I venі,
vіdі,
vісі
Рассыпалася ў прах.
1. Прыйшоў, убачыў, перамог (лац.)
Падобныя старонкі
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-я-venі-vіdі-vісі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1