Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-шараю-гадзінай

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Пісьмянкоў — Шараю гадзінай

Далёкае

і блізкае,

Высокае

і нізкае,

Спакойнае

і тлумнае,

Вясёлае

і думнае,

Пяшчотнае

і грубае,

Нялюбае

і любае…

Усё гадзінай шараю
Злілося і змяшалася
І шэрае,

і зорнае,

І белае,

і чорнае.

Падобныя старонкі

  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-шараю-гадзінай.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki