Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-роднае

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Пісьмянкоў — Роднае

Над вёскай дымок гаркавы.
Размова касы з атавай.

У дом пад крылом бусліным
Жанчыны ідуць на радзіны.

Расчулены бацька надзіва —
Сын нарадзіўся. Радзіміч.

Маці трывожыцца: «Сыне…»
Вочы ў сына — сінія.

…Радзіны.
Радзіміч.
Радзіма.

Падобныя старонкі

  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-я-venі-vіdі-vісі
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki