творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-рабіна-над-вірам
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Пісьмянкоў — Рабіна над вірам
Малюнак знаёмы,
Балючы і шчыры:
Рабіна на строме,
Рабіна над вірам.
Застыла ў здранцвенні
Ўдавою пакорнай
У яркім адзенні
Над безданню чорнай.
Адкуль столькі гора
У бабіным леце,
З сівога фальклору
Ці з новых трагедый?
У стылым блакіце
Зноў журыцца вырай…
Спыніце, спыніце
Рабіну над вірам!
Падобныя старонкі
- прыгажуня-рабіна
- рабіна-4869
- рабінка
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-рабіна-над-вірам.1755963664.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin