творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-нішто-душу-мне-так-не-л
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Пісьмянкоў — Нішто душу мне так не лечыць...
Нішто душу мне так не лечыць,
Як стрэча гэтая з сялом,
Калі наш род шыракаплечы
Збярэцца разам за сталом.
Жытнёвы род не фарысеіў –
Ён жыў на свеце недарма:
Зямлю
араў,
І жыта
сеяў,
І ў рукапашных
паміраў.
Вайною біты –
не забіты,
Пускаў глыбока карані,
Каб зноў пасеяць жыта –
Жыццё ад смерці засланіць.
Падобныя старонкі
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-нішто-душу-мне-так-не-л.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1