творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-мы-беларусы
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Пісьмянкоў — Мы — беларусы
А мы з братам беларусы,
Любім край свой родны.
Кажуць, продак быў наш русы,
Мужны і лагодны.
Быў ён сейбіт і араты,
Выстаяў у сечах.
Радавод складаем з татам
Мы амаль штовечар.
Пра яго пісаў Купала,
Калі зваў змагацца,
Продак наш зрабіў нямала,
Каб людзьмі нам звацца.
Падобныя старонкі
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-продкі
- геніяльны-продак
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-мы-беларусы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1