Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-мой-сад-у-снезе-па-кале

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Пісьмянкоў — Мой сад у снезе па калена...

Мой сад у снезе па калена
Азяб у золь і снегапад…
Табе не холадна, Алена?
Табе не холадна, Алена?
Табе не хочацца назад?

Мой сад зусім не салаўіны –
У ім ахрыплыя вятры.
У ім рабіна ды каліна,
У ім рабіна ды каліна –
Вось і усе яго дары.

Мой сад пусцее без дагляду.
Яго сячэ калючы град.
Ён замаркоціўся без свята…
Ён замаркоціўся без свята…
Табе не хочацца назад?

Мой сад у снезе па калена.
Над ім і золь, і снегапад…
Табе не холадна, Алена?
Табе не боязна, Алена?
Табе не хочацца назад?

Падобныя старонкі

  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-мой-сад-у-снезе-па-кале.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki