творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-зайцаў-хлеб
Алесь Пісьмянкоў — Зайцаў хлеб
У ляску-бярэзніку
зай жыве гарэзлівы.
Зай вясёлы, зай вушасты,
з татам бачыцца ён часта.
І заўсёды пры сустрэчы
ён дае нам хлеб заечы.
Хлеб заечы, хлеб не з крамы,
Самы-самы, самы-самы.
Падобныя старонкі
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-зайцаў-хлеб.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin