творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-вяртанне
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Пісьмянкоў — Вяртанне
Радзіннага,
знаёмага,
Не вытруцілі з нас:
Аерам пахне
Сёмуха
І яблыкамі –
Спас.
Славянскае,
урачыстае,
Ўзнімаецца з глыбінь,
Нібы малітва чыстая,
Што ўспомніў блудны сын.
І даўняе,
знаёмае,
Вяртаецца ў мой сказ:
Аерам пахне
Сёмуха,
І яблыкамі –
Спас.
Падобныя старонкі
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-я-venі-vіdі-vісі
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1