творы:алесь-звонак:алесь-звонак-час
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Звонак — Час
Даруй мне, час, за слоў просталінейнасць,
На ўяўнай злосці шал не наракай!
Не, выгінастай рыссю духу ленасць
Мяне не цікавала спадцішка!
Я ведаю: і рух жыцця, і тленнасць –
Усё ў тваіх упэўненых руках.
Ты нас вучыў не прыгінаць каленяў,
Калі прыйшлося ў поцемках блукаць.
Табе я з дзён маленства падначален,
I вось па бурным рэчышчы плыву
Да самага канечнага прычалу.
Але і там цябе я пазаву
Сказаць: хоць нас на вернасць не вянчалі,
Я сувязей з табой не разарву!
Падобныя старонкі
творы/алесь-звонак/алесь-звонак-час.1755963663.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin