Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-звонак:алесь-звонак-хараство

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Звонак — Хараство

Блакітнай хвалі несціханы бег
На берагі ў смарагдавай аправе…
О Нарач! Сэрца я прынёс табе,
Валодаць ім — тваё сягоння права!

Па-над абрывам схіленай вярбе
Штось шэпчуць сарамлівыя купавы,
Вяслом кранае воблака грабец,
Глядзі: кране і сонца неўзабаве!

Я ўпершыню вітаюся з табой,
Я першы раз красы твае прыгубіў,
Суняўшы сэрца гулкі перабой!

І я дзіўлюся, як у вечным шлюбе
Пясчаных берагоў сухія губы
Цалуе хваляў ранішні прыбой…

1956

Падобныя старонкі

  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
  • санет
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • вянок-санетаў
творы/алесь-звонак/алесь-звонак-хараство.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki