Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-звонак:алесь-звонак-мудрасць

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Звонак — Мудрасць

З гадамі мы да дзей сваіх стражэй.
Да мудрасці нялёгкая дарога.
Той яснасць вока й думкі зберажэ,
Каму ў жыцці зазнаць прыпала многа.

Перад абліччам праўды не салжэ
Агнём загартаваны розум строгі.
Таму і дня святло мне даражэй,
Чым першай квадры водбліск срэбрарогі.

У ясны дзень ступіў на ганак твой,
Хаця пяскамі, каменем, жарствой
Мае ў дарозе доўгай ногі збіты.

Не клянучы цяжкое рамяство,
Тваіх крупінак зыркіх хараство
Прыберагу, як дарагі здабытак!

1956

Падобныя старонкі

творы/алесь-звонак/алесь-звонак-мудрасць.1755963663.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki