Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-звонак:алесь-звонак-курапаты

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Звонак — Курапаты

Капай глыбей, капай смялей, лапата,
Дакопвай жудасць праўды да канца!
Што можа быць страшней за Курапаты,
Страшней, чым кроў і попел Трасцянца?!

Тут свой свайму, зямляк ці брат сабрату
Не шкадаваў смяротнага свінца.
У рукі ўклаў ім «геній» канапаты
Сякеру ката, а не штых байца!

Мінуўшчыны нямазанае кола,
На павароце часу не рыпі!
Не дай наш боль чыноўнае назоле
У папяровым моры утапіць.

Галовы моўчкі пасхіляйма долу,—
На нас глядзяць з дакорам чарапы!


1991

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-ахвяры
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-вечная-памяць
  • максім-танк/максім-танк-курапаты
  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-жоўты-пясочак
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-курапаты
творы/алесь-звонак/алесь-звонак-курапаты.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki