Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-гарун:алесь-гарун-януку-купале

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Гарун — Януку Купале

Хоць прастая і малая
«Жалейка» твая,
Але надта пекна грае,
Як паслухаў я.
Грае звонка, стаіць ёмка
За свой родны край;
Сярод бедаў і пацёмкаў
Будзіць, так і знай,
Каб ачнулісь, страпянулісь,
Кожны стаў брат, друг, −
Абярнулісь, аглянулісь
На сябе вакруг.
Свае мора бяды, гора,
Крыві, поту, слёз,
Каб звёў кожны дружна, скора,
З паніжэння ўскрос.
Так спявае, так іграе
«Жалейка» твая…
Табе «дзякуй» скажа ўсякі,
Дык скажу і я!

1908

Падобныя старонкі

  • янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
  • янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп
  • янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа
  • янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы
  • янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц
творы/алесь-гарун/алесь-гарун-януку-купале.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki