Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-гарун:алесь-гарун-януку-купале

Алесь Гарун — Януку Купале

Хоць прастая і малая
«Жалейка» твая,
Але надта пекна грае,
Як паслухаў я.
Грае звонка, стаіць ёмка
За свой родны край;
Сярод бедаў і пацёмкаў
Будзіць, так і знай,
Каб ачнулісь, страпянулісь,
Кожны стаў брат, друг, −
Абярнулісь, аглянулісь
На сябе вакруг.
Свае мора бяды, гора,
Крыві, поту, слёз,
Каб звёў кожны дружна, скора,
З паніжэння ўскрос.
Так спявае, так іграе
«Жалейка» твая…
Табе «дзякуй» скажа ўсякі,
Дык скажу і я!

1908

Падобныя старонкі

творы/алесь-гарун/алесь-гарун-януку-купале.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki