Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-гарун:алесь-гарун-паэту

Алесь Гарун — Паэту

Што кажаш мне, паэт, а праўдзе тэй, што будзе?
Мне сэрца кроіцца ад крыўды нашых дзён!
А бачу добра й сам: ідуць да праўды людзі,
Расцець яе жаўнер, і шырыцца загон
Марудна, братачка! I покуль сонца ўзыдзе,
Дык вочы выесць нам салёная раса,
I покуль першы дзень людскога шчасця прыйдзе,
Мільёны сэрц праткне га роты злой каса.

Пакінь, пакінь спяваць а праўдзе тэй, што ў небе?
Яна чужая нам, таемных праўда сіл;
Яна не сходзіць к нам ў канечнае патрэбе,
Калі пакуты дзень так довег і не міл!

Прашу цябе, мой брат, спявай аб нашым горы,
Аб тым, што ёсць цяпер і што даўней было,
I што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры,
I што ў мільёнах душ разоры правяло.
Прашу цябе, спявай аб горы песнь адну ты
I наш гаротны лёс рабі яшчэ цяжэй,
Тагды, убачыш сам, парвуцца духа путы
I будзе ясны дзень да нас тагды бліжэй.



Крыніца: Гарун А. Выбраныя творы. Уклад., прадм., камент. У. Казберука. Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2003. – 448 с.

Падобныя старонкі

творы/алесь-гарун/алесь-гарун-паэту.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki