Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-гарун:алесь-гарун-лётала-чайка-сумна-крычала

Алесь Гарун — Лётала чайка, сумна крычала...

Лётала чайка, сумна крычала,
Збурылі гнёздка, што збудавала:
– Кіулі, кіулі!
Ў неба ўзлятае, моцна галосіць.
Чорную хмарку жалабна просіць:
– Кіулі, кіулі!
Хмару мінула, сонейка бачыць, –
Жаліцца слонцу, жаліцца, плачыць:
– Кіулі, кіулі!
Лётае чайка, скігліць у жалю, –
Людзі благія дзетак дабралі:
– Кіулі, кіулі!

Падобныя старонкі

творы/алесь-гарун/алесь-гарун-лётала-чайка-сумна-крычала.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki