творы:алесь-гарун:алесь-гарун-дзяўчаці
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Гарун — Дзяўчаці
Цябе спаткаў і сам не знаю,
Ад сэрца шчырага кажу,
Якую, дзеўча, думку маю
I спеў аб тым які злажу.
Здаецца, нешта ўскаланула
У душы маёй ты неўзнарок,
Былога струны закранула, —
Звіняць ледзь чутна аддалёк.
Ці ж будзе час, што нам спаткацца
Яшчэ раз здарыцца калі
I струны сэрца разбрымяцца
У тыя песні, што былі?
Ніхто не скажа! Толькі знаю
I не ўтаюся ад цябе:
Няхай цябе я не спаткаю, —
Пакінеш след ты па сабе.
I ў час, калі гадзінай шарай,
Сярод бязлюддзя, пустаты,
Нуда абляжэць чорнай хмарай,
Праменнем сонца будзеш ты!
Падобныя старонкі
- алесь-гарун/алесь-гарун-брацця-досыць-цярпець-нам-і-
- алесь-гарун/алесь-гарун-у-чатырохлецце-нашае-нівы
- алесь-гарун/алесь-гарун-восень
- алесь-гарун/алесь-гарун-мае-думкі
- алесь-гарун/алесь-гарун-ветру
творы/алесь-гарун/алесь-гарун-дзяўчаці.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1