творы:алесь-бачыла:алесь-бачыла-наказ-маці
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Бачыла — Наказ маці
Што ж, бывай… –
на расстанне журботна сказала, –
І глядзі, не лянуйся ніколі, сынок,
Між людзей і дзівос і спакусы нямала,
Сцеражыся дурнога ў жыцці, галубок.
Не бяда, калі прыйдзецца зведаць прынуку
Ты не бойся яе, не абходзь стараной.
Не цурайся нічога. Запомні: навука –
Не жабрацкая торба, не горб за спіной.
Пастараешся добра, мо станеш вучоным,
Зможаш розуму гэткіх, як сам, навучыць…
І тады ўжо высокай навукі законы
І на мове на нашай для ўсіх загучаць.
Дык смялей жа ідзі па зямлі нашай мілай.
Хай сумленна праляжа нялёгкі твой пуць…
Я ніколі благому цябе не вучыла,
Помні гэта, сынок, і разважлівым будзь.
Падобныя старонкі
- янка-золак/янка-золак-ода-маці
- сустрэча-з-маці
- на-скрыжаванні
- i-надыходзіць-дзень
- да-маці
творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-наказ-маці.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1