творы:алесь-бачыла:алесь-бачыла-наказ-маці
Алесь Бачыла — Наказ маці
Што ж, бывай… –
на расстанне журботна сказала, –
І глядзі, не лянуйся ніколі, сынок,
Між людзей і дзівос і спакусы нямала,
Сцеражыся дурнога ў жыцці, галубок.
Не бяда, калі прыйдзецца зведаць прынуку
Ты не бойся яе, не абходзь стараной.
Не цурайся нічога. Запомні: навука –
Не жабрацкая торба, не горб за спіной.
Пастараешся добра, мо станеш вучоным,
Зможаш розуму гэткіх, як сам, навучыць…
І тады ўжо высокай навукі законы
І на мове на нашай для ўсіх загучаць.
Дык смялей жа ідзі па зямлі нашай мілай.
Хай сумленна праляжа нялёгкі твой пуць…
Я ніколі благому цябе не вучыла,
Помні гэта, сынок, і разважлівым будзь.
Падобныя старонкі
творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-наказ-маці.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin