творы:алесь-бадак:алесь-бадак-у-тэатры
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Бадак — У тэатры
У тэатры, як у школе:
Не пабегаеш уволю
І не вельмі пакрычыш,
А часцей – зусім маўчыш.
Вось і тут звініць званок,
Быццам кліча нас на ўрок.
Зачыняюцца ўсе дзверы.
Нашы месцы – у партэры.
Трэба ціхенька сядзець,
Трэба ўважліва глядзець,
Трэба слухаць, што гавораць
Знакамітыя акцёры.
Хоць і цяжка, а маўчым –
Мы ж не проста гледачы:
Мама сёння нам сказала,
Што мы з татам – тэатралы!
Падобныя старонкі
- у-тэатры
- максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-наш-тэатр
- тэатральны-этыкет
- беларуская-батлейка
- вялікі-тэатр-пасля-вялікай-рэканструкцыі
творы/алесь-бадак/алесь-бадак-у-тэатры.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1