Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бадак:алесь-бадак-у-тэатры

Алесь Бадак — У тэатры

У тэатры, як у школе:
Не пабегаеш уволю
І не вельмі пакрычыш,
А часцей – зусім маўчыш.
Вось і тут звініць званок,
Быццам кліча нас на ўрок.
Зачыняюцца ўсе дзверы.
Нашы месцы – у партэры.
Трэба ціхенька сядзець,
Трэба ўважліва глядзець,
Трэба слухаць, што гавораць
Знакамітыя акцёры.
Хоць і цяжка, а маўчым –
Мы ж не проста гледачы:
Мама сёння нам сказала,
Што мы з татам – тэатралы!

Падобныя старонкі

творы/алесь-бадак/алесь-бадак-у-тэатры.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki