творы:алесь-бадак:алесь-бадак-вечарам
Алесь Бадак — Вечарам
Вокны завешу марозам.
Вечар цішком падкуплю.
Будзе ён, страціўшы розум,
Тыдзень маўкліва зямлю
Лёгка кружыць у абдымках.
3 неба дастану завей.
Цяжка яны будуць дыхаць
На ланцугу ля дзвярэй.
Выйдзеш у золкія сенцы
На цемнату паглядзець.
Потым дасі сваё сэрца
Сэрцам сагрэць.
Падобныя старонкі
творы/алесь-бадак/алесь-бадак-вечарам.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin