Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-бадак:алесь-бадак-вецер

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Бадак — Вецер

I калі душа панікла
У журбе,
Я паслаў вясёлы вецер
Па цябе.
Што ёсць моцы паімчаўся ён,
Але
Пераблытаў вецер хаты
У сяле.
Заляцеў праз агароды
У канец
I прывёў тваю сяброўку
Да мяне.
На канапе яна ціхая
Сядзіць
I мне ў вочы так разгублена
Глядзіць.
Пахнуць вусны яе хмельнаю
Вясной.
Шчокі чырванню квітнеюць
Маладой.
Я дамоў яе на золку
Правяду
I ля хаты вецер сцішаны
Знайду.
Я паклічу вінаватага
Яго
I з надворка потым выжану
Свайго.
Паляціць ён
За маўклівае сяло.
У чыстым полі сабе
Выбера жытло.
А затым праз мой старэнькі
Сонны сад
Асцярожна зноўку вернецца
Назад.
I з зялёнае бярозкі
Каля плоту
Ён са злосці абарве
Усю лістоту.

Падобныя старонкі

  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер
  • алесь-гарун/алесь-гарун-ветру
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-кліча-вецер-свежы
  • іван-навуменка/іван-навуменка-вецер-у-соснах
  • максім-лужанін/максім-лужанін-міхалкавы-запісы-пра-вятр
творы/алесь-бадак/алесь-бадак-вецер.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki