Aлесь Адамовіч — Vixi
«Vixi» Aлеся Адамовіча — аповесць мастацка-аўтабіяграфічнага плана. Аўтар вядомай «Хатынскай аповесці» і «Карнікаў» у загаловак свайго твора вынес ёмістае лацінскае слова, якое азначае «пражыта». A ўбачана і перажыта ў гады вайны будучым пісьменнікам было нямала, прычым тыя часы пакінулі цяжкія і суровыя ўражанні.
Алесь Адамовіч апісвае перыпетыі лёсу бацькоўскай сям'і, расказвае пра партызанскую вайну з ворагам, удзельнікам якой ён быў. У творы пісьменнік гаворыць пра падабенства, агульнасць Сталіна і Гітлера, бо для іх нічога не значыла чалавечае жыццё: «Добра перажыць фюрэра, якое патрэбна шанцаванне дзеля гэтага! A дваіх адразу, і чужога, і свайго, і тым лепш. Што ім было прыбраць раней нас, як прыбіралі многіх і многіх».
Разам з тым, Aлесь Адамовіч не абмінае складаныя павароты сучаснасці, разважае пра лёс дэмакратыі і чалавечнасці.