Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алег-лойка:алег-лойка-у-зімовым-лесе

Гэта старая версія дакумента!


Алег Лойка — У зімовым лесе

У зімовым лесе
Снежна, снежна, снежна.
Сарокам няўежна,
А зайцам няўлежна –

Сонца іх не грэе,
Вецер іх марозіць,
Аднаму мядзведзю
Цёпла у бярлозе.

У зімовым лесе
Іней, іней, іней
На сасонках сініх,
На старых асінах,

Ён сядае нават
Срэбнай павуцінай,
Калі лось задрэмле,
На рагах ласіных…

У зімовым лесе
Ціха, ціха, ціха,
Зрэдку мітуснецца
Ў голлі снегірыха,

Войкне, баючыся,
Што знячэўку спевам
Інею карункі
Ацярушыць дрэвам.

Падобныя старонкі

  • алег-лойка/алег-лойка-над-шчарай
  • алег-лойка/алег-лойка-сівы-конік
  • алег-лойка/алег-лойка-верабейчык-верабей
  • алег-лойка/алег-лойка-радзіме
  • алег-лойка/алег-лойка-скачуць-скачуць-жарабяткі
творы/алег-лойка/алег-лойка-у-зімовым-лесе.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki