творы:алег-лойка:алег-лойка-сівы-конік
Гэта старая версія дакумента!
Алег Лойка — Сівы конік
Сівы конік, сівы конь,
Капыты, нібы агонь,
Па маланцы на назе, –
Ты куды нас завязеш?
Мо на рэчку, можа, ў сад –
І туды, і назад?
Ціха вухам конь стрыжэ:
– Хто сівога запражэ?
Мне б дугу тугую,
Збрую залатую,
Срэбную вуздэчку, –
Можна і на рэчку!
Сцелецца абрусам
Дальняя дарога.
Запрагаюць дзеці
Коніка сівога.
Падобныя старонкі
- алег-лойка/алег-лойка-скачуць-скачуць-жарабяткі
- алег-лойка/алег-лойка-два-шчырых-словы
- алег-лойка/алег-лойка-верабейчык-верабей
- алег-лойка/алег-лойка-радзіме
- алег-лойка/алег-лойка-над-шчарай
творы/алег-лойка/алег-лойка-сівы-конік.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1