Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алег-лойка:алег-лойка-суніцы

Гэта старая версія дакумента!


Алег Лойка — Суніцы

Суніц у зялёнай
Дуброве нямала.
Там з мамаю Тоня
Суніцы збірала.

Дала мама Тоні
Маленькі збаночак.
Ды Тоня ў збаночак
Суніц браць не хоча.

– Ой, мама, пакіньма
Суніц хаця крышку
Вавёрцы, зязюльцы,
Камарыкам, мышкам;

А мо і мядзведзіха
З дзецьмі таксама
Захоча суніцаў,
Як Тонечка з мамай.

Дык чым жа сунічнік
Гасцей пачастуе,
Калі ўсе суніцы
Ў збаночак збяру я?!

Падобныя старонкі

  • уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-суніцы
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-сунічкі
  • аляксей-якімовіч/аляксей-якімовіч-падзяка
  • казімір-камейша/казімір-камейша-суніцы
  • суніцы
творы/алег-лойка/алег-лойка-суніцы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki