творы:алег-лойка:алег-лойка-дзе-начуе-сонца
Гэта старая версія дакумента!
Алег Лойка — Дзе начуе сонца
Ветрык ціха гушкаў
Сойку на сасонцы.
Сакаталі птушкі:
– Дзе начуе сонца?..
– Ды ў цырку, няйначай,
Бо ўвесь дзень не плача,
А весела скача,
Як чырвоны мячык!..
– Не ў цырку, а ў склепе
Фар і батарэек,
Бо чаму так слепіць,
Бо чаму так грэе?
– Не! За агародам,
У маку агністым,
Там, дзе пчолкі мёдам
Пахнуць залацістым!..
Толькі задрамала
Сойка на сасонцы:
Спала і не чула,
Дзе начуе сонца!..
Падобныя старонкі
- сонца-не-стаіць-на-месцы
- васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу
- гімн-жыццю
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік
- якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца
творы/алег-лойка/алег-лойка-дзе-начуе-сонца.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1