творы:алег-лойка:алег-лойка-верабейчык-верабей
Гэта старая версія дакумента!
Алег Лойка — Верабейчык, верабей
Верабейчык, верабей,
Шэранькая птушка,
Не цвілікай на вярбе,
Не будзі дачушкі.
Спіць яна салодкім сном
На падушцы белай,
І прыціх увесь наш дом,
Быццам анямелы.
Толькі ты адзін у нас
Гэткі несвядомы:
На галінцы ля вакна
Ціўкаеш без стомы.
Ці маленькіх у цябе
Не было ніколі,
Што ля дому на вярбе
Ты шуміш, сваволіш?
Падобныя старонкі
- алег-лойка/алег-лойка-два-шчырых-словы
- алег-лойка/алег-лойка-сівы-конік
- алег-лойка/алег-лойка-над-шчарай
- алег-лойка/алег-лойка-радзіме
- алег-лойка/алег-лойка-скачуць-скачуць-жарабяткі
творы/алег-лойка/алег-лойка-верабейчык-верабей.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1