Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:адам-гурыновіч:адам-гурыновіч-рыбак

Гэта старая версія дакумента!


Адам Гурыновіч — Рыбак

Стаіць рыбак над вадою
Ловіць рыбіну вудою:
Стаяў, стаяў ён дзень цэлы —
Ані рыбкі не прыспела.
Скора сонца за лес сядзіць,
Аж за вудку нехта цягніць.
Учапіўся карась нейкі,
Такі дрэнненькі, маленькі.
Рыбаку ён стаў казаці:
«Мяне варта адвязаці
I выпусціць, зняўшы з вуды,
Бо ці ж варта вастрыць зубы
На маленькую такую,
Як я, рыбіну худую?
Пусці ў раку — раздабрэю,
Год ці два — якраз прыспею;
Як вырасту — смачны буду,
Учаплюся сам на вуду».
«Добра, добра», — рыбак скажа.
Ды той дурны, хто так кажа
I на заўтра адкладае,
I што мае, то кідае.
Па мне, розуму не мае,
Хто, злавіўшы, з рук пускае.

Падобныя старонкі

творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-рыбак.1755963644.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki