творы:адам-гурыновіч:адам-гурыновіч-каток
Гэта старая версія дакумента!
Адам Гурыновіч — Каток
Сядзіць над вадою маленькі каток,
Глядзіць ён на рыбкі, разінуў раток.
Хацеў бы дастаць іх − баіцца скакнуць,
Баіцца вадою ён ног абмакнуць.
А хлопчык маленькі над кніжкай сядзіць.
Яе ён раскрыўшы, на вершы глядзіць.
I рад бы вучыцца, хацеў бы ўсё знаць —
Ды шкода галоўкі сваёй бедаваць.
Ах, дарма, мой хлопчык, напрасна, дзіця, −
Пячоныя пташкі у рот не ляцяць.
Калі ты што-кольвек захочаш пазнаць,
То мусіш не мала над тым працаваць.
Падобныя старонкі
- адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пакатаўся
- адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пайшоў-коўзацца-каток
- адам-гурыновіч
творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-каток.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1