творы:адам-гурыновіч:адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок
Гэта старая версія дакумента!
Адам Гурыновіч — Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею
Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,
Што між братоў нашых знаходзяцца людзі
З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.
Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,
Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.
Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,
Няхай песнь смутная ідзе ў калейку
I будзіць у сэрцаў мысль аб лепшай долі,
Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.
Падобныя старонкі
- адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-ты-спіш-мужычок
- адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка
- адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-за-звук-ды-так-громка
- адам-гурыновіч
- адам-гурыновіч/творчасць-адама-гурыновіча
творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1