Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-рэха

Гэта старая версія дакумента!


Авяр’ян Дзеружынскі — Рэха

– Татка, дзе ты, татка?!

Рэха кажа:
– А-а-тка!

Разгубіўся хлопчык
і гукае:
– Мама!

Рэха паўтарае:
– Ама, ама, ама!

Горка плача хлопчык
і крычыць:
– Ратуйце!

Рэха нібы
дражніць:
– Туйце, туйце, туйце!

Чуе раптам хлопчык:
– Гэй, агу, Ігнатка!

І панесла рэха:
– Татка, татка, татка!

Падобныя старонкі

  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-беларуская-бульба
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-балбатуха-міла
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-азбука-птушак
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-васілёк
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-рэха.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki