творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-рэха
Авяр’ян Дзеружынскі — Рэха
– Татка, дзе ты, татка?!
Рэха кажа:
– А-а-тка!
Разгубіўся хлопчык
і гукае:
– Мама!
Рэха паўтарае:
– Ама, ама, ама!
Горка плача хлопчык
і крычыць:
– Ратуйце!
Рэха нібы
дражніць:
– Туйце, туйце, туйце!
Чуе раптам хлопчык:
– Гэй, агу, Ігнатка!
І панесла рэха:
– Татка, татка, татка!
Падобныя старонкі
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-рэха.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin