творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-радзіма
Авяр’ян Дзеружынскі — Радзіма
ы ў гэтым цудоўным куточку,
Дзе рэчкі, крыніцы
Бруяцца з зямліцы
І спеюць ігрушы ў садочку.
Радзіма, Радзіма,
Мяне ты вадзіла
Па ўзгорках лясістых і пожнях,
Тут з кветкай, травінкай,
Націнкай, былінкай
Часінамі гутарыў з кожнай.
Радзіма, Радзіма,
Як з маці адзінай,
З табой я спакойны, багаты
І сніць буду вечна
Крыніцы і рэчкі,
Садочак зялёны ля хаты.
Падобныя старонкі
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-радзіма.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin