творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-птушыныя-напевы
Гэта старая версія дакумента!
Авяр’ян Дзеружынскі — Птушыныя напевы
ясну вызваньвалі
Сінічкі,
Жыў-жыў, жыў-жыў,
Жыў-жыў, жыў-жыў
Пеў верабейка
Невялічкі.
Чуфыш-чуфыш,
Чуфыш-чуфыш –
Глушэц прысеў
На такавішча,
Ціві-ціві,
Ціві-ціві –
Бадзёра шпак вясёлы
Свішча.
Тра-ту, тра-ту,
Тра-ту, тра-ту –
Пяе пярэсты дзяцел
Звонка.
Званочкам
Срэбраным звініць
У небе
Песня жаваронка.
Усім
Так радасна вясной,
Калі прырода
Ажывае,
У кожнага
Ёсць голас свой,
Нават сама зямля
Спявае.
Падобныя старонкі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-сінічкі
- песня-птушкі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-птушыная-мова
- уладар-начной-пушчы
- у-вясеннім-небе
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-птушыныя-напевы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1