творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-памочніца
Авяр’ян Дзеружынскі — Памочніца
акаралі
Мама, тата,
Ушчувалі абібока –
Не вучыў амаль урокаў.
Двоек стала болей
З часам,
Трэба ж –
Горшы вучань класа.
У сяброў яго
Турбота –
Адстае Сяргей
Паўгода.
I сябры загаварылі: –
Так не можа больш
Цягнуцца, –
Аднадушна ўсе рашылі
Да памочніцы
Звярнуцца.
Здагадайцеся,
Хто гэта? –
Школьная
Насценгазета.
Прапісала
Абібока –
Стаў хлапчук
Вучыць урокі
I не мае болей
Двоек.
Во як!
Падобныя старонкі
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-памочніца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin