творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-наш-беларускі-ручнік
Гэта старая версія дакумента!
Авяр’ян Дзеружынскі — Наш беларускі ручнік
асільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр.
Наш ручнік, як золата, свяціцца,
Кветкамі вясновымі цвіце
І ў прасторных хатах, у святліцах
На вяселлі радуе гасцей.
Быццам веюць ветрыкам дубровы
І прыемнай свежасцю сады,
І пад лёгкі шолах ручніковы
Песні, пацалункі маладых.
Зіхаціць ручнік наш саматканы,
Родны беларускі наш узор,
І глядзіш, глядзіш зачараваны –
На дзівосны, казачны ўбор.
Падобныя старонкі
- ручнік-у-вясельных-абрадах
- повязь-часоў-беларускі-ручнік
- максім-танк/максім-танк-расшытае-крыжыкамі
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-ручнікі
- беларускі-ручнік
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-наш-беларускі-ручнік.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1