творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-майстар
Авяр’ян Дзеружынскі — Майстар
зляпіў я чарапаху,
Мама войкнула са страху.
– Ну й страшны ж – гэты звер,
хоць вачам сваім не вер!
Лапы – кошкі, хвост – ільва,
кракадзіла – галава,
а фігура – бегемота…
Зноў бяруся за работу;
Пераробім чарапаху –
хай не будзе маме страху!
Падобныя старонкі
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-майстар.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin