творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-краўчыха
Авяр’ян Дзеружынскі — Краўчыха
оўга світку вераб’ю
шыла вераб’іха.
Сіняй ніткай – рукавы,
а каўнер – зялёнай.
Анідзе вакол няма
гэткага фасону.
З аксаміту паясок,
барвай вышываны.
– Во, казала, – апрану
вераб’я як пана!
На прымерку прыляцеў
верабей у сені.
Кажа: – Світка так сабе.
Толькі ж дзе кішэні?
І чырыкнуў злосна ён:
– А яшчэ майстрыха!..
Ажно стрэльнула крылом
злосна вераб’іха:
– Я за век свой не адну,
шмат пашыла світак.
На кішэні ж на твае
не хапіла нітак!
Падобныя старонкі
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-краўчыха.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin