творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-вясновы-лес
Авяр’ян Дзеружынскі — Вясновы лес
ні хмурынкі нідзе.
Золак гарыць…
Над старонкай лясною
Новы займаецца дзень.
Ціха вылазіць
З набраклай пупышкі
Першы нясмелы лісток.
Траўкай шуршаць
Пад бярозаю мышкі,
А на бярозе
Вавёркі
П’юць сок.
Выбегла з норкі
Хітрая ліска.
Зайкін абнюхала след.
Водзіць вяртуха
Танкляваю пыскай,
Марыць пра смачны абед.
Бусел гняздо
На старым дубе ладзідь.
Тупае чапля,
Ідзе ў сітнякі.
На астравок
Асцярожна вылазіць
Чуткі бабёр
З каламутнай ракі.
Лес надзявае
Ўбор свой вясновы
Пасля
Зімовага сну.
А шчабятушкі,
Мілыя птушкі,
Песнямі
Славяць вясну.
Падобныя старонкі
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-вясновы-лес.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin